Раздзелы сайта

Галоўная

Аб'яднанні па інтарэсах на платнай аснове

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі. Тыпавая форма дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2011 г. № 99 «Аб зацвярджэнні тыпавых формаў дагавораў у сферы адукацыі».

Аказанне платных паслуг у сферы адукацыі не можа ажыццяўляцца наўзамен або ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Дадатковую інфармацыю аб адукацыйных паслугах на платнай аснове можна атрымаць у кіраўніка установай дашкольнай адукацыі ў дні прыёму або па тэлефоне (017) 357-84-32